Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Менскім паўмаратоне мужчына бег з нацыянальным сьцягам (Фотафакт)


Менскі паўмаратон у 2016 годзе
Менскі паўмаратон у 2016 годзе

На Менскім паўмаратоне, які адбыўся 10 верасьня, адзін з удзельнікаў бег зь Бел-чырвона-белым сьцягам. «Шмат замежнікаў, музыка, спорт, пазытыў і гэты годны ўчынак на #MinskHalfMarathon2017 гавораць аб тым, што ўсё ў нас, беларусаў, будзе добра», — напісалі ў твітэры ініцыятывы Symbal.by, дзе зьявілася фота.

Паўмаратон — забег на дыстанцыю 21 км 97,5 мэтраў. Першы менскі паўмаратон прайшоў у 2013 годзе на свята горада. У 2015 годзе спаборніцтва сабрала ўжо больш за 16 тысяч удзельнікаў, а ў 2016 годзе — больш за 20 тысяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG