Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар NATO: у сьвеце склалася самая небясьпечная за 30 гадоў сытуацыя


Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг лічыць, што сытуацыя ў сьвеце стала больш непрадказальнай з-за распрацоўкі ядзернай зброі КНДР, пагрозы тэрарызму і жорсткіх дзеяньняў Расеі. Пра гэта Столтэнбэрг заявіў у інтэрвію газэце The Guardian.

Генэральны сакратар NATO адзначыў, што з-за новых пагроз у сьвеце склалася самая небясьпечная сытуацыя за апошнія 30 гадоў.

Столтэнбэрг выказаў асьцярогі ў сувязі з сумеснымі вучэньнямі Расеі і Беларусі «Захад-2017», якія пачнуцца на наступным тыдні. Ён заявіў, што Расея не забясьпечыла поўнага доступу міжнародных назіральнікаў ні на адны вучэньні з моманту заканчэньня халоднай вайны.

У Мінабароны Расеі сьцьвярджаюць, што ў манэўрах прымуць удзел 13 тысяч чалавек. Генэральны сакратар NATO адзначыў, што ў папярэдніх вучэньнях «Захад» у 2009 і 2013 гадах удзельнічалі значна больш вайскоўцаў. Украіна і краіны Балтыі раней заяўлялі, што пасьля вучэньняў Расея можа пакінуць войскі і тэхніку ў Беларусі. Масква настойвае, што вучэньні — не акт агрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG