Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямеччына адказала Польшчы наконт ваенных рэпарацыяў


Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла
Прэм'ер-міністар Польшчы Бэата Шыдла

Нямеччына адхіліла прэтэнзіі Польшчы на трыльён даляраў у якасьці ваенных рэпарацыяў. Прэс-сакратар урада Нямеччыны Стэфэн Зайбэрт заявіў у пятніцу, што пытаньне было ўрэгулявана ў юрыдычным і палітычным аспэктах у 1953 годзе.

64 гады таму была падпісаная дэклярацыя аб адмове Польскай Народнай Рэспублікі ад далейшых нямецкіх ваенных рэпарацыяў.

Па словах Зайбэрта, Бэрлін цалкам прызнае адказнасьць за «неверагодныя злачынствы» нацысцкай Нямеччыны падчас Другой сусьветнай вайны, аднак Польшчы ўжо выплачаныя значныя кампэнсацыі за нанесеныя страты.

Цяперашні кансэрватыўна-нацыяналістычны ўрад Польшчы аспрэчвае пагадненьне ад 1953 года, заяўляючы, што яно ня мае законнай сілы, паколькі было падпісана пад ціскам Савецкага Саюза. У канцы жніўня польская прэмʼер-міністар Шыдла заявіла, што краіне не была кампэнсаваная шкода, прычыненая падчас Другой сусьветнай вайны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG