Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украінскую мяжу ўмацоўваюць у сувязі з заяўленым прыездам Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі

Дзяржаўная памежная служба Ўкраіна папярэдзіла турыстаў аб магчымых цяжкасьцях падчас перасячэньня мяжы з Польшчай праз пункт пропуску «Краковец» у Львоўскай вобласьці з прычыны масавых акцый у сувязі з намерам Міхэіла Саакашвілі вярнуцца ў краіну.

Некалькі дзён таму на пункце пропуску «Краковец» на ўкраінска-польскай мяжы была ўстаноўленая драцяная агароджа і ўзмоцненыя памежныя нарады, каб не дапусьціць правакацый. Раней прыхільнікі Саакашвілі анансавалі правядзеньне мірнай акцыі на мяжы, паабяцаўшы разьбіць намётавы лягер каля КПП.

Пра намер вярнуцца ва Ўкраіну 10 верасьня экс-прэзыдэнт Грузіі і былы губэрнатар Адэскай вобласьці Міхэіл Саакашвілі заявіў у сярэдзіне жніўня. Саакашвілі заклікаў сваіх прыхільнікаў паспрыяць у яго вяртаньні — вышыхтавацца ў «жывы калідор» і дапамагчы яму перасекчы мяжу. Украінскія памежнікі ўжо заявілі, што не зьбіраюцца пускаць палітыка ў краіну, паколькі яго ўкраінскі пашпарт ня дзейнічае.

Пад канец ліпеня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў указ аб пазбаўленьні Саакашвілі ўкраінскага грамадзянства.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG