Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Сяргей Гайдукевіч стаў намесьнікам свайго намесьніка


Сяргей Гайдукевіч

Дэпутаты Нацыянальнага сходу Беларусі, якіх доўгі час шмат якія краіны не лічылі дэмакратычна абранымі, нарэшце дачакаліся міжнароднага прызнаньня. І пачалі тэрмінова ствараць рабочыя групы Нацыянальнага сходу Беларусі для супрацоўніцтва з парлямэнтамі іншых краінаў. Такіх ужо болей за 70, пачынаючы ад Аўстрыі і заканчваючы Японіяй.

А паколькі ў абедзьвюх палатах супольна ўсяго паўтары сотні чалавек, а кожная група ў сярэднім мае каля дзясятка дэпутатаў, то многія дэпутаты пазапісваліся у 4-5 групаў. Аднак адзін і той жа дэпутат ачольвае толькі адну групу.

І гэтая норма прыводзіць да забаўных казусаў. Так, рабочую групу Нацыянальнага сходу Беларусі па супрацоўніцтве з парлямэнтам Ярданіі ўзначаліў сябра міжнароднай камісіі Палаты прадстаўнікоў Анатоль Хішчанка. А ягоным намесьнікам стаў Сяргей Гайдукевіч, які ёсьць намесьнікам старшыні міжнароднай камісіі Савету Рэспублікі. Усё, здаецца, нічога, калі б не адна акалічнасьць. Спадар Хішчанка — партыйны дэпутат, намесьнік старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі. А Сяргей Гайдукевіч — старшыня гэтай самай ЛДП.

XS
SM
MD
LG