Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Літва прапануе Эўразьвязу стварыць «вайсковы Шэнген»


Літоўскія вайскоўцы падчас вучэньняў у жніўні 2016
Літоўскія вайскоўцы падчас вучэньняў у жніўні 2016

Літва заклікала кіраўніцтва Эўразьвязу стварыць «вайсковую Шэнгенскую зону», каб апэратыўна перакідваць войскі па тэрыторыі Эўропы.

Спасылаючыся на Міністэрства абароны Літвы, партал Дэльфі паведамляе, што гэтая ініцыятыва была абмеркаваная на сустрэчы кіраўнікоў абаронных ведамстваў Эўразьвязу ў Таліне.

«[Праект] ахоплівае як спрашчэньне працэдур, так і інвэстыцыі ў інфраструктуру. Гэты праект падтрымлівае шмат дзяржаваў, яго практычная рэалізацыя важная як для ЕС, так і для NATO», — адзначыў у паведамленьні для друку міністар абароны Літвы Раймундас Каробліс.

Найбольш увагі на сустрэчы ў Таліне ўдзельнікі надалі стварэньню Эўрапейскага абароннага фонду, зь якога можна будзе фінансаваць праекты па разьвіцьці абаронных магутнасьцяў. Да 2020 году Эўракамісія мяркуе вылучыць на абарону 500 мільёнаў эўра.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG