Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэм’ер-міністрам Косава стаў былы палявы камандзір


Рамуш Харадынай

Прэм’ер-міністрам Косава прызначаны Рамуш Харадинай, былы палявы камандзір косаўскіх албанцаў, былы кіраўнік ураду рэгіёну Косава ў складзе Сербіі.

Прэзыдэнт Хашым Тачы даручыў яму сфармаваць новы кабінет. Яго кандыдатуру і склад новага ўрада павінен ухваліць парлямэнт.

Харадинай ўзначальвае «Альянс за будучыню Косава», які 4 верасня ўвайшоў у кааліцыю з Дэмакратычнай партыяй Косава прэзыдэнта Тачы, «Новым альянсам для Косава» і партыяй косаўскіх сэрбаў.

Такім чынам Косава спрабуе выйсьці з ўрадавага крызысу, які ўзьнік пасьля парлямэнцкіх выбараў 11 чэрвеня, у выніку якіх ні адна з палітычных сілаў не змагла атрымаць большасьць у парлямэнце.

Рамуш Харадинай двойчы абвінавачваўся Міжнародным трыбуналам у масавых забойствах косаўскіх сэрбаў і двойчы быў апраўданы — у красавіку 2008 года і ў лістападзе 2012-га.

Аднак Сэрбія дагэтуль патрабуе яго выдачы. На падставе сэрбскага ордэру Харадинай быў затрыманы ў Францыі ў студзені 2017 году, але пазьней францускі суд адмовіўся яго экстрадаваць.

У 2008 годзе аўтаномны рэгіён Косава выйшаў са складу Сэрбіі і аб’явіў аб незалежнасьці. Новую дзяржаву прызналі ўжо больш за 110 краін-удзельніц ААН.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG