Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрыманыя шэсьць топ-мэнэджараў камэрцыйных структур


Затрыманыя топ-мэнэджары ЗАТ «Гандлёвы сьвет — «Кальцо», парку «Дрымлэнд» і Madison Royal Club.

Крымінальная справа распачата дэпартамэнтам фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю адносна бізнэсоўца Юрыя Авяр’янава і шэрагу кіраўнікоў камэрцыйных структур. Справу прыняў да вытворчасьці Сьледчы камітэт.

Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Юлія Ганчарова.

Крымінальная справа пачатая ў сувязі з ухіленьнем ад выплаты падаткаў суб’ектамі гаспадараньня.

«Па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні супрацьпраўных дзеяньняў узятыя пад варту шэсьць чалавек, у тым ліку дырэктары ЗАТ «Гандлёвы Сьвет — „Кальцо“ і ТАА „Парк забаў Дрымлэнд“, упраўляючы Madison Royal Club. Праводзіцца расьсьледаваньне», — сказала Юлія Ганчарова.

Юры Авяр’янаў — адзін зь першых беларускіх бізнэсоўцаў і даляравых мільянэраў. Яго асноўныя актывы — кампаніі «Інтэкс», «Ростэм» і «Гандлёвы сьвет — «Кальцо».

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG