Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі парлямэнт зьняў недатыкальнасьць з патэнцыйнага прэм’ера-алігарха


Андрэй Бабіш

Ніжняя палата парлямэнту Чэхіі пераважнай большасьцю зьняла дэпутацкую недатыкальнасьць зь мільярдэра, экс-міністра фінансаў, лідэра цэнтрысцкага руху ANO Андрэя Бабіша. Яго аднапартыйцы байкатавалі галасаваньне.

Паліцыя накіравала запыт аб гэтым на пачатку жніўня — у рамках расьсьледаваньня фінансавых махінацый пры будаўніцтве прэс-цэнтру пад Прагай.

Паводле апошніх апытаньняў, у руху ANO, якое ўваходзіць ва ўрадавую кааліцыю, — найбольшыя шанцы перамагчы ў датэрміновых парлямэнцкіх выбарах 20-21 кастрычніка. У такім выпадку Бабіш можа стаць новым прэм’ер-міністрам.

Сёлета ўвесну ў Чэхіі адбыўся ўрадавы крызіс у сувязі з абвінавачваньнямі ў адрас Бабіша — аднаго з самых багатых людзей краіны — у фінансавых махінацыях, а таксама ў ціску на журналістаў праз буйныя газэты, якія належаць яго структурам. Бабіш ўсе абвінавачваньні абвяргае і называе іх палітычна матываванымі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG