Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп: «Ваенныя дзеяньні супраць КНДР — ня першы наш варыянт»


Дональд Трамп перад вылетам зь Белага дому, 6 верасьня 2017

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 6 верасьня заявіў, што ваенныя дзеяньні супраць Паўночнай Карэі не зьяўляюцца «першым варыянтам дзеяньняў», і паведаміў, што ў яго была адкрытая дыскусія з кіраўніком КНР Сі Цзіньпінам па гэтым пытаньні.

Падчас выступу ў Белым доме Трамп адзначыў, што «прэзыдэнт Сі хацеў бы нешта зрабіць, мы паглядзім, ці зможа ён гэта зрабіць, але мы ня будзем мірыцца з тым, што адбываецца ў Паўночнай Карэі».

«Лічу, што прэзыдэнт Сі згодны са мной на 100 адсоткаў. Ён ня хоча згаджацца з тым, што адбываецца. У нас быў вельмі, вельмі адкрыты і вельмі моцны тэлефонны званок», — сказаў прэзыдэнт ЗША.

У сваім паведамленьні аб тэлефоннай размове лідэраў ЗША і Кітая Белы дом паведаміў, што абодва лідэры «асудзілі апошнія правакацыйныя і дэстабілізуючы дзеяньні Паўночнай Карэі і адзначылі, што цяперашні шлях Паўночнай Карэі небясьпечны для ўсяго сьвету, а таксама не ў яе інтарэсах». Прэзыдэнт ЗША і старшыня КНР ўзялі на сябе абавязаньне ўмацоўваць каардынацыю і рабіць далейшыя дзеяньні з мэтай дасягненьня дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвостраву, гаворыцца ў інфармацыі для прэсы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG