Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве траціны жыхароў Літвы бачаць у Астравецкай АЭС пагрозу бясьпецы краіны


Астравецкая АЭС, ліпень 2017

Дзьве траціны жыхароў Літвы лічаць, што атамная электрастанцыя, якая будуецца ў Астраўцы, уяўляе пагрозу бясьпецы Літвы. Пра гэта сьведчаць вынікі апытаньня, праведзенага па замове агенцтва BNS кампаніяй сацыялягічных дасьледаваньняў і дасьледаваньняў рынку RAIT.

Рэпрэзэнтатыўны апытаньне паказала, што 65% рэспандэнтаў лічаць, што станцыя ўяўляе пагрозу бясьпецы Літвы; 23% ня бачаць у ёй пагрозы; у 12% апытаных не было думкі па гэтым пытаньні. У апытаньні, праведзеным 10–24 жніўня, прынялі ўдзел 1014 рэспандэнтаў ва ўзросьце ад 15 да 74 гадоў.

XS
SM
MD
LG