Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можна называць Азэрбайджан «дыктатурай»? Баку судзіцца з францускімі журналістамі


У судзе парыскага прыгарада Нантэра пачаўся знакавы працэс: упершыню ў гісторыі Францыі замежная дзяржава (Азэрбайджан) падала пазоў супраць францускіх журналістаў. Падстава для пазову — выкарыстаньне слоў «дыктатура» і «дэспат» у дачыненьні да краіны і яе кіраўніка.

Пазоўнік (дзяржава Азэрбайджан) аспрэчыў словы, якія прагучалі 7 верасьня 2015 года ў папулярнай францускай праграме «Cash Investigation» (якая выходзіць на дзяржаўным тэлеканале France 2). Расьсьледаваньне «Мой прэзыдэнт у дзелавой паездцы» было прысьвечана аповеду пра адносіны францускіх палітыкаў з уладамі некаторых постсавецкіх краінаў. У праграме рэжым Ільхама Аліева быў названы «дыктатурай» на чале з «дэспатам».

Праз чатыры дні стала вядома, што францускі адвакат Аліўе Пардо, які прадстаўляе інтарэсы Азэрбайджана, склаў ад імя «кліента» іскавую заяву. Азэрбайджан запатрабаваў зьняпраўдзіць гэтыя словы і заплаціць сымбалічную кампэнсацыю ў 1 эўра — за маральную шкоду.

Як паведамляе RFI, гэта першы выпадак у гісторыі Францыі, калі замежная дзяржава падала ў суд на францускіх журналістаў.

XS
SM
MD
LG