Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Раўкоў распавёў, чаго не хапае для пачатку «Захад-2017»


Мапа вучэньняў "Захад-2017"

Міністар абароны Беларусі Андрэй Раўкоў заявіў, што падрыхтоўка да правядзеньня беларуска-расейскіх вучэньняў «Захад-2017» увайшла ў завяршальную стадыю.

«Органы кіраваньня і войскі для выкананьня задачаў гатовыя. Для гэтага створаныя неабходныя групоўкі ў раёнах выкананьня вучэбна-баявых задачаў. Гэтымі раёнамі будуць зьяўляцца шэсьць палігонаў Узброеных Сілаў і два ўчасткі мясцовасьці. Войска туды выведзеныя, разгорнутыя» — цытуе Раўкова БЕЛТА.

Па словах міністра, «засталося завяршыць перабазаваньне авіяцыі, расейскі складнік — 27 лятальных апаратаў». Андрэй Раўкоў таксама паведаміў, што на 13 верасьня, за дзень да пачатку вучэньняў, заплянаванае правядзеньне штабной трэніроўкі па шэрагу пытаньняў.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG