Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп дазволіў пастаўку новай вайсковай тэхнікі Токіё і Сэулу


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выказаў гатоўнасьць паставіць Японіі і Паўднёвай Карэі высокатэхналягічнае амэрыканскае вайсковае абсталяваньне.

Пра гэта Трамп напісаў у аўторак у сваім твітэры.

Напярэдадні прадстаўнік ЗША пры ААН Нікі Гэйлі заклікала Раду Бясьпекі зрабіць больш жорсткімі санкцыі супраць КНДР у адказ на яе новыя ядзерныя выпрабаваньні. Паводле Гэйлі, Пхэньян „напрошваецца на вайну“. 11 верасьня Вашынгтон вынесе на галасаваньне ў ААН праект новай рэзалюцыі аб Паўночнай Карэі.

3 верасьня Трамп зноў заявіў пра магчымасьць ужыць сілу супраць КНДР, якая раней у той дзень абвясьціла аб правядзеньні падземнага выбуху вадароднай боегалоўкі, прызначанай для міжкантынэнтальных балістычных ракетаў. Гэта было шостае ядзернае выпрабаваньне Пхэньяну — у парушэньне рэзалюцыяў ААН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG