Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі рэзка вырасла колькасьць згвалтаваньняў


Колькасьць згвалтаваньняў у Беларусі ў 2017 годзе вырасла на 77 адсоткаў у параўнаньні зь леташнімі паказчыкамі. Гэта вынікае са справаздачы Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, апублікаванай на афіцыйным сайце.

Паводле дадзеных МУС, за першыя 6 месяцаў сёлета зафіксавана 108 выпадкаў згвалтаваньняў і спробаў згвалтаваньняў, што на 77 адсоткаў болей, чым за аналягічны пэрыяд мінулага году.

У справаздачы таксама адзначаецца значнае павелічэньне выпадкаў хабарніцтва (рост 66,9%), злоўжываньня ўладай і службовымі паўнамоцтвамі (+ 40%) і вымаганьня (33,9%).

Агульны ўзровень злачыннасьці ў першым паўгодзьдзі 2017-га зьнізіўся на 7,6 адсотка і склаў 462 злачынствы ў разьліку на 100 тысяч чалавек.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG