Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіеў пацьвердзіў атрыманьне ад Грузіі запыту на арышт і экстрадыцыю Саакашвілі


Міхэіл Саакашвілі ў Варшаве, 6 жніўня 2017

Украінскія ўлады атрымалі ад пракуратуры Грузіі запыт на арышт і экстрадыцыю Міхэіла Саакашвілі. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве юстыцыі Украіны.

У ліпені Саакашвілі пазбавілі ўкраінскага грамадзянства. Фармальнай падставай для гэтага стала тое, што палітык нібыта не паведаміў украінскім уладам пра крымінальны перасьлед у Грузіі.

У 2015–2016 гадах Саакашвілі узначальваў Адэскую вобласьць. Займаючы пасаду губэрнатара, экс-прэзыдэнт Грузіі абвінавачваў ўкраінскіх чыноўнікаў, у тым ліку прэзыдэнта Пятра Парашэнку, у карупцыі.

У цяперашні час Міхэіл Саакашвілі знаходзіцца за межамі Ўкраіны, ён мае намер вярнуцца туды 10 верасьня. Кіеў раней адмаўляўся выдаць палітыка Грузіі. Наўноўшы запыт на экстрадыцыю Саакашвілі пракуратура Грузіі накіравала ў Кіеў 18 жніўня.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG