Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэул: Паўночная Карэя рыхтуе запуск міжкантынэнтальнай ракеты пасьля ядзерных выпрабаваньняў


Вучэньні ў Паўднёвай Карэі 4 верасьня 2017, на наступны дзень пасьля паўночнакарэйскіх ядзерных выпрабаваньняў.

Прадстаўнікі Паўднёвай Карэі паведамілі, што Паўночная Карэя, верагодна, рыхтуе новыя выпрабаваньні ракетаў, сярод якіх можа быць і міжкантынэнтальная балістычная ракета.

3 верасьня Паўночная Карэя паведаміла пра выпрабаваньне вадароднай бомбы. У суседніх краінах былі зафікаваныя падземныя штуршкі ў раёне паўночнакарэйскага палігону Пунгеры, якія маглі быць выкліканыя ядзерным выбухам.

Паводле Сэулу, магутнасьць выбуху была каля 50 кілятонаў. Гэта ў пяць разоў больш, чым падчас папярэдніх ядзерных выпарабаваньняў Паўночнай Карэі і ў тры разы больш, чым магутнасьць ядзернай бомбы, скінутай ЗША на Хірасіму ў 1945 годзе.

Міністэрства абароны Паўднёвай Карэі заявіла 4 верасьня, што ўзмацняе вырабленую ў ЗША і ўсталяваную каля Сэулу сыстэму супрацьракетнай абароны. Супраць разгортваньня гэтай сыстэмы выступаюць Кітай і Расея.

Паводле міністэрства, у хуткім часе Злучаныя Штаты накіруюць да ўзьбярэжжа Карэйскай паўвыспы ядзерны авіяносец.

Ядзернае выпрабаваньне Паўночнай Карэі выклікала рэзкую крытыку з боку міжнароднай супольнасьці, у тым ліку з боку Кітаю і Расеі.

З адмысловай заявай выступіла і Міністэрства замежных спраў Беларусі. «Дасягненьне міру і стабільнасьці ў рэгіёне магчыма выключна на аснове дыялёгу, у сувязі з чым заклікаем КНДР не дапускаць крокаў, якія парушаюць шэраг рэзалюцый Рады Бясьпекі ААН і правакуюць сілавое вырашэньне сытуацыі», — гаворыцца ў заяве.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG