«Дасягнуць міру ў Эўропе мы можам толькі разам з Расеяй», — заявіла Мэркель у відэападкасьце 2 верасьня.
На думку Мэркель, Эўропе варта прыкладаць усе намаганьні для аднаўленьня кантактаў з Расеяй, пры гэтым павінны выконвацца менскія пагадненьні па ўрэгуляваньні канфлікту на ўсходзе Ўкраіны. Канцлер таксама заявіла пра неабходнасьць выкананьня дамоваў аб раззбраеньні паміж Вашынгтонам і Масквой.
Раней пра важнасьць захаваньня адносін паміж Захадам і Расеяй выказаўся міністар замежных спраў Нямеччыны Зігмар Габрыэль.