Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь атрымае расейскі крэдыт, каб разьлічыцца з Масквой за ранейшыя пазыкі


У верасьні чакаецца паступленьне расейскага крэдыту ў памеры 700 мільёнаў даляраў. Пра гэта журналістам сказаў міністар фінансаў Беларусі Ўладзімер Амарын, паведамляе Інтэрфакс.

У жніўні ўрад Расеі ўхваліў праект пагадненьня аб дзесяцігадовым дзяржаўным крэдыце Беларусі на 700 мільёнаў даляраў.

Згодна з праектам, крэдыт будзе пагашацца двума штогадовымі траншамі ў красавіку і кастрычніку, пачынаючы ад 2018 году. Сума выплат будзе паступова расьці: ад 2,5% ад агульнай сумы ў першыя некалькі гадоў да 9,5% у 2027 годзе.

Удакладняецца, што крэдыт прызначаны на рэфінансаваньне абавязаньняў Беларусі перад Расеяй па раней атрыманых пазыках.

Прынцыповая дамоўленасьць аб выдзяленьні крэдыту была дасягнута на ўзроўні кіраўнікоў дзьвюх дзяржаў сёлета ў красавіку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG