Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Афрыцы суд упершыню скасаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў


Прэзыдэнт Кеніі Ўгуру Кеньята
Прэзыдэнт Кеніі Ўгуру Кеньята

Вярхоўны суд Кеніі вырашыў, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў падробленыя, і скасаваў іх. Суд таксама прызначыў новую дату галасаваньня праз 60 дзён пасьля свайго рашэньня, паведамляе BBC.

У пастанове суду сказана, што выбарчая камісія дапусьціла «парушэньні і неправамерныя дзеяньні» падчас галасаваньня, што адбілася на выніках выбараў.

Выбары ў Кеніі адбыліся 8 жніўня. Дзейны прэзыдэнт Угуру Кеньята перамог на іх, набраўшы 54,27% галасоў. Яго асноўны апанэнт, кандыдат ад апазыцыі Раіла Адынга атрымаў 44,74%.

Адразу пасьля выбараў Раіла Адынга заявіў, што кампутарная сыстэмы выбарчай камісія былі ўзламаныя, а вынікі — падробленыя.

Угуру Кеньята стаў прэзыдэнтам Кеніі ў 2013 годзе, тады яму таксама апаніраваў Раіла Адынга, на той момант — прэм’ер-міністар краіны.

Адначасова з гэтым Міжнародны крымінальны суд расьсьледаваў вылучаныя супраць Кеньяты абвінавачваньні ў злачынствах супраць чалавечнасьці. Пазьней, у 2014 годзе, гэтыя абвінавачваньні былі зьнятыя.

У 2007-2008 гадах у Кеніі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў пачаўся палітычны крызіс, які прывёў да ўзброенага супрацьстаяньня і чалавечых ахвяр. Улады выкарыстоўвалі вайсковыя верталёты для абстрэлу мірных жыхароў. Загінулі ня менш за 1300 чалавек, каля 600 тысяч сталі ўцекачамі.

Сем’і Угуру Кеньяты і Раілы Адынгі спаборнічаюць за ўладу ў краіне з моманту атрыманьня незалежнасьці Кеніі ў 1963 годзе. Іх бацькі, Джарамагі Адынга і Джома Кеньята, калісьці былі сябрамі. Напрыклад, Джарамагі Адынга адмовіўся атрымаць паўнамоцтвы прэзыдэнта ад Вялікабрытаніі — ён лічыў, што краіна ня можа быць незалежнай, пакуль Джома Кеньята знаходзіцца ў турме.

Пасьля атрыманьня незалежнасьці Джома Кеньята стаў першым прэзыдэнтам Кеніі і лічыцца заснавальнікам дзяржавы. Джарамагі Адынга заняў пасаду віцэ-прэзыдэнта. Але ўжо ў 1966 годзе яны пасварыліся, а этнічныя групы, якія прадстаўлялі палітыкі (народнасьць кікуя — Кеньята і народнасьць лоў — Адынга) вядуць барацьбу за ўладу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG