Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Засталіся трое носьбітаў мовы ну, але яе спрабуюць адрадзіць


Маладая паўднёваафрыканка на фоне нацыянальгага сьцягу
Маладая паўднёваафрыканка на фоне нацыянальгага сьцягу

Катрыне Ісаў 84 гады. Яна і яе дзьве сястры (абедзьвюм ужо за 90 гадоў) — апошнія натуральныя носьбіты мовы ну, на якой некалі размаўлялі людзі Сан, адзін з карэнных народаў Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Катрына пастанавіла ўратаваць мову продкаў ад сьмерці. Ужо 10 гадоў яна вучыць мове ну каля 20 дзяцей на ўроках у сваёй хаце.

У мове ну 112 гукаў: 45 зь іх трэба вымаўляць з асаблівым «ляскам» (які нагадвае таксама прыцмокваньне языком), што надае мове непаўторную гукавую аўру.

Да апошняга часу мова ну ня мела пісьмовасьці. Зь нядаўняга часу двое лінгвістаў (адзін з Лёндану, другі з Кейптаўну) сталі дапамагаць Катрыне Ісаў у распрацоўцы альфабэту і асноўных граматычных правілаў мовы ну для патрэбаў навучаньня ў яе школе.

«Я хачу перадаць з маёй мовы як мага болей, але добра разумею, што ў нас няма шмат часу, — цытуе Катрыну Ісаў Бі-Бі-Сі. — Белыя нас білі, калі злавілі, што мы гаворым на сваёй мове. З прычыны нашай гісторыі людзі сёньня ўжо ня хочуць гаварыць на мове, вакол якой было так шмат болю. Мы адмовіліся ад ну і навучыліся гаварыць на афрыкаанс, хоць мы ня белыя людзі — і гэта паўплывала на нашу ідэнтычнасьць».

У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы пасьля дэмантажу сыстэмы апартэіду афіцыйны статус, у дадатак да ангельскай і афрыкаанс, атрымалі яшчэ 9 моваў карэнных народаў краіны. Самыя распаўсюджаныя з гэтых карэнных моваў: зулу, коса, тсвана і сэсота. Ангельская мова ўжываецца як мова міжэтнічных зносінаў, хоць роднай лічаць яе ўсяго 10% насельніцтва краіны. Мова афрыкаанс — родная для 13,5% насельніцтва краіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG