Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вырашыла стаць членам Азіяцкіага банку інфраструктурных інвэстыцый


Падпісаньне дамовы пра стварэньне Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцый. 2015 год

Аляксандр Лукашэнка ўхваліў заяўку на членства Беларусі ў Азіяцкім банку інфраструктурных інвэстыцый. Адпаведны ўказ № 312 кіраўнік дзяржавы падпісаў 31 жніўня.

На падпісаньне заяўкі ўпаўнаважаны Савет міністраў.

Паводле зьвестак агенцтва БелаПАН, магчымасьць далучэньня Беларусі да Азіяцкага банку інфраструктурных інвэстыцый абмяркоўвалася беларускай урадавай дэлегацыяй восеньню 2016 году з кіраўніцтвам гэтага банку ў Вашынгтоне.

Азіяцкі банк інфраструктурных інвэстыцый зьяўляецца аналягам Сусьветнага банку для краін Азіяцкага рэгіёну, але інтарэсы гэтага банку выходзяць за межы геаграфічнай Азіі і будуць распаўсюджвацца ў тым ліку на Эўропу, на краіны, якія маюць уплыў на азіяцкі гандаль і інфраструктурныя азіяцкія праекты.

Азіяцкі банк інфраструктурных інвэстыцый (Asian Infrastructure Investment Bank, AIIB) створаны ў 2015 годзе на ініцыятыву Кітаю для фінансаваньня інфраструктурных праектаў у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне, аб’ядноўвае 57 краін-удзельніц. Статутны капітал арганізацыі складае 100 млрд даляраў. Найбуйнейшыя долі галасоў у радзе дырэктараў банка атрымалі Кітай, Індыя і Расея. Пры гэтым на найважнейшыя рашэньні КНР мае фактычнае права вета.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG