Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Макей сустрэўся з Клімкіным. Магчыма, абмяркоўвалі лёс зьніклага Грыба


Кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімер Макей
Кіраўнік МЗС Украіны Павал Клімкін і кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімер Макей

31 жніўня мiнiстар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей узяў удзел у сустрэчы кіраўнікоў зьнешнепалітычных ведамстваў краін-удзельніц ініцыятывы Эўразьвязу «Ўсходняе партнэрства» і Вышаградзкай групы ў Будапэшце.

Як удакладнілі ў зьнешнепалітычным ведамстве, у вугорскую сталіцу прыехалі таксама міністар замежных спраў Эстоніі Свэн Міксэр (у другой палове 2017 году Эстонія старшынюе ў Радзе Эўразьвязу) і эўракамісар па Эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Ёганэс Ган.

Падчас сустрэчы кіраўнікі дэлегацый абмеркавалі парадак саміту «Ўсходняга партнэрства», які мае адбыцца сёлета ў лістападзе ў Брусэлі, у тым ліку падрыхтоўку дэклярацыі, а таксама тэматыку ўзаемадзеяньня ў галіне энэргетычнай інфраструктуры і пашырэньня фінансавага супрацоўніцтва краін «Усходняга партнэрства» з Эўразьвязам.

У сваім выступе на пленарным паседжаньні Ўладзімер Макей падкрэсьліў наяўнасьць канкрэтных вынікаў «Усходняга партнэрства», уключна з распрацоўкай і рэалізацыяй праектаў у рамках ініцыятывы. Ён адзначыў, што трэба захоўваць неканфрантацыйны і канструктыўны характар «Усходняга партнэрства», выступіў за актывізацыю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі-сябрамі і Эўрапейскім Зьвязам, а таксама за злучанасьць эўрапейскага і эўразійскага інтэграцыйных працэсаў.

«На палях» пасяджэньня кіраўнікоў МЗС адбыліся сустрэчы Ўладзімера Макея зь міністрам замежных спраў і зьнешняга гандлю Вугоршчыны Пэтэрам Сіярта, а таксама з калегамі з Украіны, Польшчы, Грузіі.

Раней дапускалася, што падчас перамоваў з кіраўніком МЗС Украіны Паўлам Клімкіным будзе абмеркаваны лёс зьніклага ў Беларусі ўкраінскага грамадзяніна Паўла Грыба. Аднак ці ўздымалася гэтае пытаньне насамрэч, не ўдакладняецца.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG