Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Хацкевіч падаў у суд на Беларускую фэдэрацыю футболу


Былы галоўны трэнэр зборнай Беларусі Аляксандар Хацкевіч (крайні справа), архіўнае фота

Цяперашні настаўнік кіеўскага «Дынама» мае намер спагнаць з фэдэрацыі кампэнсацыю за датэрміновае скасаваньне кантракту.

«На 17 кастрычніка прызначаныя слуханьні ў Лязане, — цытуе партал Tribuna.com намесьніка старшыні Беларускай фэдэрацыі футболу Сяргея Сафар’яна. — Прадстаўнік Аляксандра Хацкеіча настаяў, каб прайшлі вочныя слуханьні. Адпаведна, наш бок будзе ў іх удзельнічаць».

Раней Беларускі футбольны арбітраж вынес рашэньне наконт пазоўнай заявы Аляксандра Хацкевіча аб прызнаньні кантракту, у аднабаковым парадку скасаваным Беларускай фэдэрацыяй футболу, без паважнай прычыны. Аднак вэрдыкт публічна не абвяшчаўся.

Аляксандар Хацкевіч узначаліў нацыянальную зборную Беларусі ў сьнежні 2014 году, у самым канцы адбору на Эўра-2016. Каб выканаць задачу-максымум і трапіць на ўсясьветнае першынство, ужо не заставалася часу.

У новым цыклі да чэмпіянату сьвету-2018 беларусы згулялі ўнічыю з Францыяй і Люксэмбургам і прайгралі галяндцам, чым значна ўскладнілі агучаную мэту — заняць як мінімум трэцяе месца ў групе.

Пад канец 2016 году кантракт з Хацкевічам быў разарваны датэрмінова. Той лічыць, што ніякіх абгрунтаваных падставаў для гэтага не было. Першапачаткова кантракт зь ім дзейнічаў да канца 2017-га.

XS
SM
MD
LG