Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У якіх сфэрах супрацоўнічаюць ФБР і беларускія сьледчыя


Прадстаўнік амэрыканскага ФБР Ёганэс Ван Дэн Хугэн і часовы павераны ў справах ЗША у Беларусі Робэот Райлі сустрэліся ў Менску са старшынём Сьледчага камітэту Беларусі Іванам Наскевічам.

Папярэдняя сустрэча старшыні Сьледчага камітэту з дэлегацыяй ФБР адбылася два месяцы таму, тады дамовіліся праводзіць такія сустрэчы рэгулярна.

Асноўныя накірункі барацьбы са злачыннасьцю, у якіх супрацоўнічаюць ФБР і Сьледчы камітэт Беларусі:

  • кібэрзлачыннасьць
  • гандаль людзьмі
  • парушэньне правоў інтэлектуальнай уласнасьці
  • арганізаваная злачыннасьць
  • наркатрафік

Сьледчы Камітэт Беларусі задумваўся як аналяг Фэдэральнага Бюро расьсьледаваньняў у ЗША: пры яго стварэньні 5 гадоў таму вывучаўся вопыт працы ФБР і Сьледчага камітэту Расеі.

За час сваёй дзейнасьці беларускі СК накіраваў у ЗША больш як 50 запытаў аб аказаньні дапамогі ў крымінальных справах і, у сваю чаргу, выканаў некалькі просьбаў ФБР на тэрыторыі Беларусі. Так, летась у Менску затрымалі двух грамадзянаў Беларусі, якія ўваходзілі ў міжнародную групу, што выкрадала рэквізыты банкаўскіх рахункаў амэрыканскіх кампаніяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG