Бі-Бі-Сі паведамляе, што за куплю, продаж і выкарыстаньне пакетаў пагражае штраф памерам да 38 тысяч даляраў або турэмнае зьняволеньне на тэрмін да чатырох гадоў.
Турысты, якія прыбываюць у Кенію, будуць вымушаныя здаваць поліэтыленавыя пакеты ў аэрапорце.
Эколягі адзначаюць, што плястыкавыя пакеты, якія практычна не раскладаюцца, блякуюць дрэнажныя трубы, прыводзяць да паводак, забруджваньня глебы і вады, ды фармуюць цэлыя выспы ў акіяне.
Забарона была ўведзеная толькі з трэцяй спробы. Раней пратэсты выказвалі вытворцы пакетаў. Яны сьцьвярджаюць, што працу страцяць каля 80 тысяч чалавек, занятых у вытворчасьці плястыкавых пакетаў.
Паводле розных ацэнак, кенійцы выкарыстоўваюць да 24 мільёнаў поліэтыленавых пакетаў на месяц. Раней падобная забарона была ўведзеная ў шэрагу іншых афрыканскіх краінаў, уключаючы Паўднёваафрыканскую рэспубліку.