Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За год індывідуальных прадпрымальнікаў стала на 6 тысяч меней


Ілюстрацыйнае фота. Прадпрымальнікі на гарадзенскім рынку «Цэнтральны», 2016 год

Паводле Нацыянальнага статыстычнага камітэту, на 1 жніўня ў Беларусі дзейнічала крыху больш за 140 тысяч юрыдычных асобаў і 245 тысяч індывідуальных прадпрымальнікаў.

У параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году колькасьць юрыдычных асобаў зьнізілася на 1,1% (прыкладна на 1,5 тысячы), ІП — на 2,4% (блізу 6 тысяч).

Старшыня грамадскага аб’яднаньня «Пэрспэктыва» Анатоль Шумчанка ў камэнтары для БелаПАН адзначыў, што прадпрымальнікі не давяраюць дзяржаве і, каб уратаваць раней укладзеныя сродкі, спыняюць дзейнасьць:

«Скарачэньне колькасьці прадпрымальнікаў зьвязана з адсутнасьцю належных умоваў для прадпрымальніцкай дзейнасьці для таго, каб людзі адкрывалі свой бізнэс і працавалі без залішніх адміністрацыйных і падатковых перашкодаў. Няма стымулюючых фактараў для разьвіцьця, няма магчымасьці бясьпечна ажыцьцяўляць сваю дзейнасьць», — лічыць Шумчанка.

Таксама экспэрты зьвязваюць скарачэньне ІП зь нестабільнай заканадаўчай базай, якая рэгулюе іх дзейнасьць. У прыватнасьці, перакананы Анатоль Шумчанка, на зьніжэньне колькасьці прадпрымальнікаў паўплывала прыняцьцё прэзыдэнцкага ўказу № 222, які істотна ўскладніў працу дробнага бізнэсу.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG