Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Таджыкістане маладых пажанілі на загад прэзыдэнта. ФОТА


27 жніўня ў адной з рэстарацыяў Курган-Цюбе ў Таджыкістане прайшло вясельле двух жыхароў Бохтарскага раёну Марджоны і Саідшо.

Вясельле прыцягнула вялікую ўвагу, бо адбылося паводле даручэньня прэзыдэнта краіны.

Яшчэ месяц таму будучыя маладыя — мэдсястра і сельскі настаўнік гісторыі і ня думалі жаніцца. Больш за тое, яны ўбачылі адзін аднаго толькі на сваім вясельлі.

Пачалося з таго, што 16 жніўня прэзыдэнт краіны Эмамалі Рахмон падчас паездкі па Хатлонскай вобласьці заехаў у кішлак Заргар Бохтарскага раёну. У часе сустрэчы з актывістамі да мікрафону падышоў 23-гадовы настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 39 Бохтарскага раёну Саідшо Асрораў. Ён сказаў, што шчасьлівы ўбачыць на свае вочы кіраўніка дзяржавы, падзякаваў яму за стараньні ў сфэры адукацыі і выхаваньня маладога пакаленьня, і прачытаў паэтычныя радкі ў гонар Лідэра нацыі.

Эмамалі Рахмон між іншым пацікавіўся ў Саідшо, ці той жанаты. Пасьля сустрэчы ўладам Бохтарскага раёну было дадзенае даручэньне знайсьці спадарожніцу жыцьця для настаўніка гісторыі і дапамагчы яму ў правядзеньні вясельля.

Саідшо зь вялікай сямʼі, працуе вясковым настаўнікам гісторыі. Пасьля таго, як мясцовыя ўлады пачалі выконваць даручэньне прэзыдэнта, малады чалавек сказаў, што хоча ажаніцца з Марджонай — дачкой ягонага калегі, настаўніка фізкультуры: ён бачыў дзяўчыну аднойчы, калі яна вучылася ў мэдычным каледжы і яна яму спадабалася.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG