«Атмасфэра сапраўды мяняецца — можа ня так хутка, але мяняецца. мае кантакты з калегамі ў Польшчы больш канструктыўныя, больш частыя і дзелавыя», — сказаў літоўскі міністар у інтэрвію польскай газэце Rzeczpospolita.
Лінкявічус зьвярнуў увагу, што ў Вільні прынятыя рашэньні наконт статусу польскіх школаў, свае камэрцыйныя спрэчкі вырашылі Ллітоўская чыгунка і кампанія PKN Orlen, якая валодае нафтаперапрацоўчым заводам у Польшчы.
Міністар сказаў, што нявырашаным пытаньнем застаецца напісаньне польскіх прозьвішчаў, але запэўніў, што «прэм’ер і ўрад над гэтым працуюць». Лінкявічус таксама выказаў спадзяваньне, што Польшча адмовіцца ад выявы віленскай Вострай Брамы ў польскіх пашпартах. «Мы мусім засяродзіцца на тым, што нас яднае, а не ствараць новыя праблемы і непаразуменьні або ставіць нешта пад пытаньне», — заявіў міністар.