Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МЗС Нямеччыны: пачынаецца «халодная вайна 2.0»

Міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль
Міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль

Зыгмар Габрыэль заклікаў не разглядаць міжнароднае супрацоўніцтва як «арэну для спаборніцтваў». Паводле кіраўніка МЗС Нямеччыны, для Трампа і Пуціна на першым месцы стаіць ня сіла закону, а права сілы.

Міністар замежных справаў Нямеччыны Зыгмар Габрыэль заклікаў не разглядаць міжнароднае супрацоўніцтва як «арэну для правядзеньня спаборніцтваў». «Мы знаходзімся ў цэнтры» халоднай вайны 2.0 «, - заявіў нямецкі сацыял-дэмакрат у інтэрвію газэце Bild, апублікаваным у суботу, 26 жніўня. На думку Габрыэля, сьвет стаіць на парозе новай гонкі ўзбраеньняў як на Ўсходзе, так і на Захадзе, паведамляе Deutsche Welle.

Для прэзыдэнтаў Расеі і ЗША Уладзіміра Пуціна і Дональда Трампа важная, перш за ўсё, барацьба, лічыць кіраўнік нямецкага вонкавапалітычнага ведамства. Галоўны прыярытэт для іх — не справядлівасьць і сіла закону, а права моцнага, зазначыў ён далей. «Сьвет — як арэна для правядзеньня спаборніцтваў^; на ёй паважаюць толькі таго, хто дэманструе сілу. Гэта небясьпечная тэндэнцыя», — дадаў віцэ-канцлер Нямеччыны.

Гаворачы аб блізкіх выбарах у бундэстаг, прадстаўнік Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны абвінаваціў канцлера ФРГ Ангелу Мэркель у саступках Трампу ў пытаньні павелічэньня выдаткаў на абарону і ўзбраеньне. «Я лічу, гэта вялікая памылка», — падкрэсьліў ён.

Парлямэнцкія выбары ў Германіі пройдуць 24 верасьня. Асноўная барацьба разгорнецца паміж сацыял-дэмакратамі і блёкам кансэрватыўных партый ХДС/ХСС, які прадстаўляе Мэркель. Перадвыбарчыя апытаньні сьведчаць аб значнай перавазе кансэрватараў.

XS
SM
MD
LG