Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску праходзіць Асамблея патрыятычных сіл Беларусі


Belarus - Souvenirs with national symbols, 29Nov2016
Belarus - Souvenirs with national symbols, 29Nov2016

26 жніўня ў Менску пачала працу асамблея патрыятычных сіл краіны, ініцыятарам правядзеньня якой стала Кансэрватыўна-хрысьціянская партыя — БНФ.

Ініцыятыва правядзеньня асамблеі, заяўляюць у партыі, «выкліканая пагрозай незалежнасьці Беларусі» ў сувязі з правядзеньнем беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» і «неабходнасьцю абмеркаваць лёс і будучыню Радзімы».

Правядзеньне асамблеі таксама зьвязана з 26-й гадавінай наданьня Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі статусу канстытуцыйнага закону. Дату 25 жніўня 1991 года ў КХП-БНФ лічаць «найвялікшай датай нашай найноўшай гісторыі».

Лідэры большасьці апазыцыйных палітычных партый вырашылі праігнараваць мерапрыемства, адзначае БелаПАН.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG