Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кім Чэн Ын запрасіў «сьпяцоў» з ФСБ для навучаньня целаахоўнікаў


Дрон «Шэры арол» (архіўнае фота)

Улады Паўночнай Карэі нанялі каля дзесяці адстаўных супрацоўнікаў ФСБ у якасьці «вайсковых дарадцаў» — для ўзмацненьня аховы паўночнакарэйскага правадыра Кім Чэн Ына. Японскае выданьне на ангельскай мове Asahi Shimbun паведамляе пра гэта са спасылкай на паўднёвакарэйскія крыніцы. Расейскія спэцыялісты раней служылі ў спэцпадразьдзяленьні барацьбы з тэрарызмам. У лютым сёлета яны былі запрошаныя на працу ў Пхеньян.

У задачы расейскіх вайскоўцаў ўваходзіць навучаньне і трэніроўка целаахоўнікаў Кім Чэн Ына. У прыватнасьці, гаворка ідзе пра своечасовае выяўленьне рыхтаваных тэрактаў і пра эфэктыўнае рэагаваньне ў выпадку, калі б тэракты адбыліся.

Крыніцы сьцьвярджаюць, што паўночнакарэйскія ўлады асабліва зацікаўленыя ў прадухіленьні замахаў, якія рыхтуюцца з ужываньнем найноўшых тэхналёгіяў. Так, напрыклад, гаворка ідзе пра магчымае нанясеньне паветранага ўдару з дрона Gray Eagle ( «Шэры арол»). Гэтую зброю амэрыканскія вайскоўцы ў Паўднёвай Карэі маюць атрымаць, як чакаецца, у пачатку 2018 году.

XS
SM
MD
LG