Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зрабілі больш жорсткімі санкцыі супраць Вэнэсуэлы

Вэнэсуэла, Каракас, чэрвень 2017 году
Вэнэсуэла, Каракас, чэрвень 2017 году

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ, які робіць больш жорсткім санкцыі супраць Вэнэсуэлы. Адпаведная заява апублікаваная на сайце Белага дому.

Указ Трампа забараняе амэрыканскім фінансавым інстытутам заключаць зьдзелкі па даўгавых абавязацельствах і купляць каштоўныя паперы, выпушчаныя ўрадам Вэнэсуэлы і дзяржаўнай нафтавай кампаніяй Petróleos de Venezuela. Таксама забараняецца праводзіць зьдзелкі з бондамі, якімі валодае дзяржсэктар Вэнэсуэлы, і выплачваць дывідэнды вэнэсуэльскім уладам.

У паведамленьні Белага дому, адзначаецца, што дыктатура прэзыдэнта Нікаласа Мадуры пазбаўляе вэнэсуэльцаў харчоў і мэдыкаментаў, перасьледуе прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі і душыць свабоду слова ў краіне.

Новая хваля пратэстаў. Вэнэсуэла супраць Мадуры

Амаль год у Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты насельніцтва з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Краіна, па сутнасьці, знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. Амаль два мільёны людзей падпісалі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Мадуры, а ў сталіцы ўжо трэці год дзясяткі тысяч вэнэсуэльцаў рэгулярна выходзяць на акцыі пратэсту.
1/10 Амаль год у Вэнэсуэле працягваюцца пратэсты насельніцтва з-за недахопу прадуктаў харчаваньня і мэдыкамэнтаў. Краіна, па сутнасьці, знаходзіцца ў рэжыме надзвычайнага становішча. Амаль два мільёны людзей падпісалі пэтыцыю за адстаўку прэзыдэнта Мадуры, а ў сталіцы ўжо трэці год дзясяткі тысяч вэнэсуэльцаў рэгулярна выходзяць на акцыі пратэсту.
Паводле Цэнтрабанку Вэнэсуэлы, толькі за 2016 год інфляцыя дасягнула 800%, а ВУП скараціўся амаль на 19%.
2/10 Паводле Цэнтрабанку Вэнэсуэлы, толькі за 2016 год інфляцыя дасягнула 800%, а ВУП скараціўся амаль на 19%.
Вэнэсуэла – краіна з найбуйнейшымі ў сьвеце выяўленымі запасамі нафты, яе эканоміка залежыць ад агульнасусьветных коштаў на нафту на 90%. Але з-за асаблівасьцяў вэнэсуэльскіх радовішчаў і некампэтэнтнага рэгуляваньня нафтавай галіны ўрадам Мадуры, краіна практычна страціла магчымасьць здабываць нафту самастойна.

На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года
3/10 Вэнэсуэла – краіна з найбуйнейшымі ў сьвеце выяўленымі запасамі нафты, яе эканоміка залежыць ад агульнасусьветных коштаў на нафту на 90%. Але з-за асаблівасьцяў вэнэсуэльскіх радовішчаў і некампэтэнтнага рэгуляваньня нафтавай галіны ўрадам Мадуры, краіна практычна страціла магчымасьць здабываць нафту самастойна.

На фота – былы прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс падчас візыту на нафтавае радовішча ў штаце Карабоба 10 жніўня 2006 года
На фоне падзеньня здабычы нафты з паліцаў хутка пачалі зьнікаць тавары першай неабходнасьці. У крамах іх можна атрымаць па пашпарце, адстаяўшы доўгія чэргі. Тым ня менш, голаду ў краіне пакуль няма.

На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года
4/10 На фоне падзеньня здабычы нафты з паліцаў хутка пачалі зьнікаць тавары першай неабходнасьці. У крамах іх можна атрымаць па пашпарце, адстаяўшы доўгія чэргі. Тым ня менш, голаду ў краіне пакуль няма.

На фота – Нікаляс Мадура выступае на пікеце ў падтрымку свайго праўленьня. 1 верасьня 2016 года
На чорным рынку можна набыць шмат якія тавары, але па павышаным у некалькі разоў кошце. Праваабаронцы паведамляюць, што ў кантрабандзе і продажы вайсковых запасаў могуць быць замешаныя некаторыя прадстаўнікі ваеннай эліты.

На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года
5/10 На чорным рынку можна набыць шмат якія тавары, але па павышаным у некалькі разоў кошце. Праваабаронцы паведамляюць, што ў кантрабандзе і продажы вайсковых запасаў могуць быць замешаныя некаторыя прадстаўнікі ваеннай эліты.

На фота – сутыкненьні пратэстоўцаў з паліцыяй 19 красавіка 2017 года
Праз пагаршэньне крызысу, у краіне недахоп ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і контрацэптываў. Іх таксама можна знайсьці толькі на чорным рынку за высокую цану. З гэтай прычыны некаторыя жанчыны ідуць на скрайнія крокі – стэрылізацыю. У шэрагу дзяржаўных клінік нават увялі «стэрылізацыйны дзень». За адзін такі дзень дактары апэруюць да 40 пацыентак.
6/10 Праз пагаршэньне крызысу, у краіне недахоп ня толькі прадуктаў харчаваньня, але і контрацэптываў. Іх таксама можна знайсьці толькі на чорным рынку за высокую цану. З гэтай прычыны некаторыя жанчыны ідуць на скрайнія крокі – стэрылізацыю. У шэрагу дзяржаўных клінік нават увялі «стэрылізацыйны дзень». За адзін такі дзень дактары апэруюць да 40 пацыентак.
Тых, хто пратэстуе на вуліцах і выступае за адстаўку Мадуры, прэзыдэнт называе тэрарыстамі. Ён абвінавачвае незадаволеных у сувязях з ЗША і сьцьвярджае, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот. У сувязі з палітычным і эканамічным крызысам Мадура выдаў указ аб пашырэньні складу нацыянальнай міліцыі да паўмільёна чалавек.

На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня
7/10 Тых, хто пратэстуе на вуліцах і выступае за адстаўку Мадуры, прэзыдэнт называе тэрарыстамі. Ён абвінавачвае незадаволеных у сувязях з ЗША і сьцьвярджае, што яны рыхтуюць дзяржаўны пераварот. У сувязі з палітычным і эканамічным крызысам Мадура выдаў указ аб пашырэньні складу нацыянальнай міліцыі да паўмільёна чалавек.

На фота – члены Баліварыянскай нацыянальнай міліцыі на парадзе ў гонар сямігадовай гадавіны свайго стварэньня
На сёньняшні дзень многія лідэры апазыцыі апынуліся за кратамі. Але на свабодзе ўсё яшчэ застаецца адна з ключавых фігураў пратэсту – Ліліян Цінторы. У мінулым – мадэль, удзельніца рэаліці-шоў, палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю яна пачала займацца ў 2007 годзе разам са сваім мужам Леапольда Лопэсам. Да 2015 году яна зрабілася тварам вэнэсуэльскай апазыцыі
8/10 На сёньняшні дзень многія лідэры апазыцыі апынуліся за кратамі. Але на свабодзе ўсё яшчэ застаецца адна з ключавых фігураў пратэсту – Ліліян Цінторы. У мінулым – мадэль, удзельніца рэаліці-шоў, палітычнай і праваабарончай дзейнасьцю яна пачала займацца ў 2007 годзе разам са сваім мужам Леапольда Лопэсам. Да 2015 году яна зрабілася тварам вэнэсуэльскай апазыцыі
Згодна са справаздачамі праваабаронцаў вэнэсуэльскай арганізацыі Foro Penal, толькі за два гады пратэстаў улады затрымалі звыш трох тысяч чалавек, 800 зь якіх да гэтага часу знаходзяцца ў зьняволеньні. Частку затрыманых улады катавалі.

На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка
9/10 Згодна са справаздачамі праваабаронцаў вэнэсуэльскай арганізацыі Foro Penal, толькі за два гады пратэстаў улады затрымалі звыш трох тысяч чалавек, 800 зь якіх да гэтага часу знаходзяцца ў зьняволеньні. Частку затрыманых улады катавалі.

На фота – паліцыя затрымала апазыцыянэра падчас антыўрадавых акцый 10 красавіка
Амаль за тры гады пратэстаў, па афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі ня менш за 70 чалавек.

На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў
10/10 Амаль за тры гады пратэстаў, па афіцыйных дадзеных, у сутыкненьнях з паліцыяй загінулі ня менш за 70 чалавек.

На фота – жыхары Каракаса на мэмарыяльнай цырымоніі ў гонар загінулых падчас вулічных пратэстаў
Previous slide
Next slide

ЗША заклікалі ўлады Вэнэсуэлы аднавіць дэмакратычнае кіраваньне і правесьці свабодныя выбары.

Сытуацыя ў Вэнэсуэле абвастрылася на пачатку жніўня, пасьля правядзеньня выбараў у так званую «канстытуцыйную асамблею». Гэта новы палітычны орган, створаны для зьмены канстытуцыі Вэнэсуэлы. У сярэдзіне жніўня «канстытуцыйная асамблея» пазбавіла паўнамоцтваў апазыцыйны парлямэнт. Большасьць заходніх краінаў рэгіёну, а таксама міжнародныя арганізацыі лічаць, што ў Вэнэсуэле парушаныя асновы дэмакратыі. Ад красавіка ахвярамі ўнутрыпалітычнага гвалту і сутыкненьняў у Вэнэсуэле сталі амаль 130 чалавек.

Тэмы гэтага артыкулу
XS
SM
MD
LG