Лінкі ўнівэрсальнага доступу

SpaceX запусьціла 12-ю касьмічную ракету сёлета, абагнаўшы Расею


Прыватная касьмічная кампанія SpaceX запусьціла сваю 12-ю ракету ў гэтым годзе, апераджаючы Расею з 11 сёлетнімі ракетнымі запускамі.

24 жніўня ракета Falcon 9 кампаніі SpaceX вывела на арбіту тайванскі спадарожнік для назіраньня Зямлі. Першы ступень ракеты, які можа быць скарыстаны для паўторнага ракетнага запуску, пасьпяхова прызямліўся ў Ціхім акіяне.

Пасьля спыненьня ракетных запускаў «шатлаў» амэрыканскім агенцтвам НАСА ў 2011 годзе, на рынку касьмічных паслугаў засталіся чатыры суб’екты: Расея, Кітай, Эўрапейскае касьмічнае агенцтва і прыватная кампанія SpaceX, заснаваная ў 2002 годзе канадзка-амэрыканскім мільярдэрам Іланам Маскам.

Сёлета Расея запусьціла ў космас 11 ракетаў, Эўрапейскае касьмічная агенцтва — 2, Кітай — 1.

Выданьне Business Insider паведаміла, што кампанія SpaceX ў змозе сёлета зрабіць агулам 20 запускаў касьмічных ракетаў. Кошт вываду на арбіту аднаго камэрцыйнага спадарожніка — прыблізна 60 мільёнаў даляраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG