Дакумэнт разьмешчаны на Нацыянальным прававым партале.
Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Барысаўскі завод мэдыцынскіх прэпаратаў» перадасьць у распараджэньне «Белфармпраму» 1 852 844 акцыі, намінальны кошт адной — 49 рублёў.
Нясьвіскі завод мэдыцынскіх прэпаратаў перадасьць 1 453 343 акцыі, намінальны кошт — 4,4 рубля.
ААТ «Экзон» — 1 795 132 акцыі, намінальны кошт — 0,44 рубля.
Сумеснае адкрытае акцыянэрнае таварыства «Фэрэйн» — 3 469 600 акцый, намінальны кошт — 1 рубель.
Дзяржаўнаму камітэту маёмасьці і Міністэрству аховы здароўя даручана ажыцьцявіць неабходныя захады для рэалізацыі пастановы.
На пачатку жніўня была створаная камісія па ліквідацыі Дэпартамэнту фармацэўтычнай прамысловасьці Міністэрства аховы здароўя.
У адпаведнай урадавай пастанове адзначалася, што пасьля завяршэньня разьлікаў з крэдыторамі будзе зацьверджаны яго лiквiдацыйны балянс і адбудзецца перадача-прыёмка маёмасьці на балянс Міністэрства аховы здароўя.
Вытворчасьцю лекаў будзе займацца новая юрыдычная асоба — холдынг вытворчасьці фармацэўтычнай прадукцыі, створаны прэзыдэнцкім указам ад 25 ліпеня.
Міністэрства аховы здароўя вядзе кампанію замяшчэньня імпартных лекаў, каб падтрымаць беларускіх вытворцаў. Пасьля продажу акцый «Белфарму» гэта ў бальшыні сваёй будуць дзяржаўныя прадпрыемствы.