Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У горадзе Александрыя Кіраваградзкай вобласьці Ўкраіны адбыўся другі матч сэрыі плэй-оф Лігі Эўропы паміж беларускім БАТЭ і мясцовай камандай «Александрыя».

БАТЭ перамог зь лікам 2:1. Першы матч у Барысаве тыдзень таму скончыўся зь лікам 1:1.

За выхад у групавую стадыю Лігі Эўропы каманда атрымлівае ўзнагароду ад UEFA каля двух з паловай мільёнаў эўра.

Першапачаткова БАТЭ змагаўся за выхад у групавую стадыю Лігі чэмпіёнаў, але па выніках двухматчавага процістаяньня з праскай «Славіяй» аказаўся ў Лізе Эўропы — турніры ніжэйшага рангу.

БАТЭ трапляў у групавы турнір Лігі Эўропы двойчы. У ‎2009-10 гадах яго супернікамі былі «Бэнфіка», АЭК і «Эвэртан», БАТЭ заняў 3-е месца і ня змог прабіцца ў 1/16 фіналу.

У сэзоне ‎2010-11 гадоў БАТЭ гуляў у адной групе з кіеўскім «Дынама», малдаўскім «Шэрыфам» і нідэрляндзкім АЗ, фінішаваў на 2-м месцы, а ў 1/16 фіналу саступіў PSG, прычым ні разу не прагуляўшы (2:2, 0:0).

У групавым турніры Лігі чэмпіёнаў БАТЭ гуляў пяць разоў, першы раз у сэзоне 2008/2009, а летась ня здолеў прабіцца ў эўракубкі.

  • 16x9 Image

    Сяргей Абламейка

    Сяргей Абламейка нарадзіўся ў Менску. Скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў сьлесарам на МАЗе, выкладаў гісторыю ў школе, быў навуковым супрацоўнікам Музэю народнай архітэктуры і побыту, пасьля Скарынаўскага цэнтру. На «Свабодзе» – зь верасьня 1990 году, з траўня 1995 году – у Празе. Пісьменьнік, гісторык, журналіст.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG