Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Баку затрымалі дырэктара незалежнага інфармацыйнага агенцтва Turan. ВІДЭА


Journalist Mehman Aliyev detained
Journalist Mehman Aliyev detained

Затрыманьне дырэктара агенцтва Turan Мэхмана Аліева прайшло з парушэньнем закону. Пра гэта заявіў адвакат Аліева Фуад Агаеў.

24 жніўня ў Бакінскім апэляцыйным судзе адбыўся разгляд скаргі агенцтва на рашэньне Насімінскага суду пра ператрус у офісе агенцтва. Суд адхіліў скаргу. Пасьля пасяджэньня сьледчы і пракурор прапанавалі Аліеву праехаць разам у Дэпартамэнт падатковых злачынстваў Міністэрства падаткаў «для допыту на 40 хвілін».

Адвакат Агаеў давёў да ведама Аліева, што ён можа адмовіцца ехаць у сьледчы дэпартамэнт, паколькі загадзя ня быў пастаўлены ў вядомасьць і не атрымаў позву.

Аднак Аліеў паехаў, таму што, паводле яго слоў, «яму няма чаго баяцца».

Мэхман Аліеў
Мэхман Аліеў

У Дэпартамэнце падатковых злачынстваў сьледчы паведаміў, што статус Аліева са «сьведкі» памяняўся на «падазраванага» і адваката вывелі з будынку.

Пазьней Аліеў паведаміў, што яго затрымалі паводле падазрэньня ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў і злоўжываньне службовымі паўнамоцтвамі.

У бліжэйшыя двое сутак Аліеву абяруць меру стрыманьня.

Відэа затрыманьня Аліева — ТУТ.

У агенцтве Turan катэгарычна адхіляюць сьцьвярджэньні пра нявыплату падаткаў на суму 37 тысяч манатаў (каля $ 22 тысяч) і лічаць, што гэтая крымінальная справа накіраваная супраць свабоднай прафэсійнай дзейнасьці творчага калектыву.

Ператрус у офісе Turan прайшоў 16 жніўня. Крымінальная справа супраць агенцтва пачалася 7 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG