Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У грамадзкім транспарце пачнуць паказваць ролікі пра зьмену клімату


Зь сярэдзіны верасьня на беларускіх тэлеканалах, у інтэрнэт-СМІ, у сацсетках і на экранах у грамадзкім транспарце пачнуць трансьляваць чатыры відэаролікі, прысьвечаныя ўплыву зьменаў клімату на здароўе чалавека.

Паводле БелаПАН, пра гэта паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі 24 жніўня ў Менску намесьнік дырэктара і прадусар «Майстэрні сацыяльнага кіно» (МСК) Канстанцін Верабей.

У роліках будзе расказвацца ня толькі пра ўплыў зьменаў клімату на здароўе чалавека, але і пра спосабы адаптацыі да новых кліматычных умоў.

Ролікі ствараліся ў рамках агульнанацыянальнай інфармацыйнай кампаніі «Мяняецца клімат — зьмяняесься ты», якую МСК праводзіць у рамках праекту «Форум ўсходніх краін па кліматычных зьменах» пры падтрымцы Эўразьвязу, Аўстрыйскага Чырвонага Крыжа і Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа (БТЧК).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG