Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд у Гішпаніі вызваліў яшчэ аднаго падазраванага ў справе аб акце тэрору


Нацыянальны суд Гішпаніі вызваліў з-пад варты другога з чатырох падазраваных у датычнасьці да тэракту ў Барсэлёне праз брак доказаў.

Пашпарт затрыманага будзе сканфіскаваны, яго таксама абавяжуць кожны тыдзень адзначацца ў судзе да заканчэньня сьледзтва.

Затрыманыя Сал Эль-Карыб працаваў кавярні ў каталёнскім горадзе Рыпой. Паводле паліцыі, менавіта там сфармавалася экстрэмісцкая ячэйка, якая арганізавала тэрарыстычны акт. Супрацоўнік кавярні трапіў пад падазрэньне, паколькі сьледчыя выявілі, што ён купіў квіткі на самалёт для некаторых чальцоў групы.

Тэракт у Барсэлёне адбыўся 17 жніўня: фургон на вялікай хуткасьці заехаў у натоўп на ажыўленай пешаходнай вуліцы. Загінулі 15 чалавек, больш за 100 — атрымалі раненьні. Адказнасьць за напад ўзяла на сябе тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава».

Паводле гішпанскай паліцыі, тэракт рыхтавала група з 12 чалавек. Яны плянавалі зладзіць выбух каля галоўнай славутасьці Барсэлёны — сабору Саграда-Фамілья.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG