Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка папрасіў Шуневіча далучыцца да навядзеньня дысцыпліны ў школах


«Дысцыпліна ў школе не хапае. Трэба, Ігар Анатольевіч Шуневіч, падумаць і ў сваёй частцы папрацаваць зь некаторымі вучнямі. Дзесьці нам трэба і міліцыю падключыць, каб дырэктару школы, настаўніку, кляснаму кіраўніку дапамагчы».

Гэтак, паводле інтэрнэт-выданьня NAVINY.BY Аляксандар Лукашэнка зьвярнуўся да міністра ўнутраных спраў Беларусі Ігара Шуневіча.

Далей Лукашэнка патлумачыў — чаму:

«Таму што ў нас у школе вольніцы вышэй даху: «Гэта я хачу... Маё дзіця будзе хадзіць у гэтым адзеньні... А я пляваць хацела, што на Рэспубліканскай пэдагагічнай нарадзе скажуць...».

Пры гэтым Лукашэнка падкрэсьліў, што ня трэба ўсіх заганяць у рамкі, як калісьці было. «Наадварот, трэба даць людзям выбар. Але дрэс-код павінен быць», — лічыць кіраўнік Беларусі.

«Дрэс-код павінен абавязваць: якая фрызура, якое адзеньне. Яно павінна быць недарагое. Я таксама бацька. Я бачу: штаны, звычайныя чаравікі, шкарпэткі нашы, кашулечкап і камізэлька. Усё ў Беларусі пашытае», — распавёў Лукашэнка пра вопратку, у якой у школу ходзіць яго малодшы сын Мікалай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG