Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Другі год запар у ЭГУ расьце колькасьць першакурсьнікаў


Урачыстая цырымонія ўручэньня дыплёмаў выпускнікам ЭГУ, 1 ліпеня 2016

Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт (ЭГУ) у Вільні паведамляе аб пасьпяховым завяршэньні прыёмнай кампаніі 2017 года на бакаляўрскія і магістарскія праграмы.

Падчас асноўнага і дадатковага набору 2017 году ЭГУ атрымаў 319 анкет абітурыентаў. Па выніках уступных іспытаў і сумоўяў прыёмная камісія рэкамэндавала да залічэньня 294 будучых першакурсьнікаў, што на 11,3% больш, чым у 2016 годзе. Набор у 2016 годзе таксама перавысіў колькасьць першакурсьнікаў з папярэдняга году.

Больш за 90% сёлетніх першакурсьнікаў зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі;17,6% рэкамэндаваных першакурсьнікаў распачнуць вучобу на бакаляўрскіх і магістарскіх праграмах ЭГУ бясплатна.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG