Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парад войскаў Украіны і NATO ў Кіеве. Фотагалерэя

  • Паўло Зубʼюк

У Кіеве прайшоў вайсковы парад, прысьвечаны Дню Незалежнасьці Ўкраіны і 100-годзьдзю УНР. У парадзе, акрамя прадстаўнікоў розных радоў войскаў украінскае арміі, удзельнічалі прадстаўнікі арміяў краінаў — партнэраў Украіны: Канады, Эстоніі, Грузіі, Малдовы, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Вялікае Брытаніі ды ЗША.

У сваёй прамове перад парадам прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падкрэсьліў, што сто гадоў таму незалежнасьць захавалі толькі тыя маладыя дзяржавы нашага рэгіёну, якія мелі падтрымку дзяржаў Захаду.

«Украіна гатовая даць жорсткі ваенны адпор агрэсару ў выпадку яго спробаў пайсьці ў наступ. Але ўсё ж мы зыходзім з прыярытэтнасьці мірнага, дыпляматычнага, палітыка-прававога шляху вяртаньня Данбасу і Крыму», — падкрэсьліў Пятро Парашэнка.

Таксама прэзыдэнт уручыў баявыя сьцягі вайсковым адзінкам, названым у гонар гістарычных герояў Украіны: караля Данілы Галіцкага, палку часоў УНР «Чорныя запарожцы» ды іншых.

Званьні «Героя Ўкраіны» рашэньнем прэзыдэнта атрымалі ўдзельнікі АТА Васіль Тарасюк ды Яўген Ласкот — пасьмяротна.

Паказаць яшчэ

1
2
3
4
5
6
Міністар абароны Злучаных Штатаў Амэрыкі Джым Мэтыс  (зьлева), генпракурор Украіны Юры Луцэнка (у цэнтры) і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка
7

Міністар абароны Злучаных Штатаў Амэрыкі Джым Мэтыс  (зьлева), генпракурор Украіны Юры Луцэнка (у цэнтры) і прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка

9
11
12
13
15
16
XS
SM
MD
LG