Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бел-чырвона-белыя сьцягі на парадзе дабрабатаў у Кіеве


Парад у Кіеве, ілюстрацыйнае фота

Пасьля ваеннага параду з удзелам падразьдзяленьняў сяброўскіх краінаў, якія прыбылі ў Кіеў на сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Ўкраіны, па Храшчаціку прайшлі маршам добраахвотнікі.

Сярод удзельнікаў — калёна пад жоўта-блакітнымі прапарамі Ўкраіны і гістарычнымі бел-чырвона-белымі сьцягамі Беларусі. У руках некаторых байцоў партрэты загінулых сяброў.

Гэтаксама ў парадзе дабрабатаў удзельнічаюць аўтамабілі з выявай «Пагоні». Тэхніка перададзеныя беларускімі актывістамі для ўдзельнікаў антытэрарыстычнай апэрацыі на Данбасе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG