Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Даражу адносінамі даверу і адкрытасьці», — Лукашэнка павіншаваў Парашэнку з Днём Незалежнасьці


Аляксандар Лукашэнка і Пятро Парашэнка падчас сустрэчы ў Кіеве, 21 ліпеня 2017 году

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў украінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнку зь Днём Незалежнасьці Ўкраіны.

Як паведамляе прэсавая служба Аляксандра Лукашэнкі, ён выказаў перакананьне, што пасьпяховая рэалізацыя сумесных праектаў адкрывае для Беларусі і Ўкраіны новыя магчымасьці і будзе спрыяць росту дабрабыту брацкіх народаў.

«Прыкметная актывізацыя беларуска-ўкраінскага супрацоўніцтва пацьвярджае ўзаемнае імкненьне нашых краінаў да захаваньня высокага ўзроўню ўзаемавыгаднага партнэрства. Даражу адносінамі даверу і адкрытасьці паміж намі, якія дазваляюць весьці эфэктыўны дыялёг», — гаворыцца ў віншаваньні ў адрас Пятра Парашэнкі.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG