Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лічба дня. Колькі грошай сабралі на клюб «Крумкачы» за першыя суткі


За першыя суткі збору грошай на ўтрыманьне футбольнага клюбу «Крумкачы» сабрана больш за 8 тысяч рублёў. Гэта 6% ад патрэбнай сумы. На праект, разьмешчаны на пляцоўцы Talaka.by, ахвяравалі 250 чалавек. Цягам двух месяцаў «Крумкачы» зьбіраюцца сабраць 125 тысяч рублёў. Грошы пойдуць на аплату заробкаў, правядзеньне хатніх і выязных матчаў, трэніроўкі, утрыманьне дзіцяча-юнацкай каманды.

На краўдфандынгавай пляцоўцы Talaka.by яшчэ ніхто не зьбіраў так хутка грошы на самым пачатку кампаніі, паведаміў Свабодзе Яўген Клішэвіч, кіраўнік і заснавальнік плятформы. Папярэдні рэкорд належыць Віталю Гуркову. За 8 гадзінаў на ягоную кампанію пералічылі 4500 рублёў.

Паводле Клішэвіча, на такую вялікую суму, якую заявілі «Крумкачы» — 125 тысяч рублёў — таксама ніхто яшчэ не замахваўся ў гісторыі Talaka.by.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG