Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанскія ўлады памылкова разаслалі грамадзянам ЭЗ лісты аб дэпартацыі


Паштовая скрыня ў Вялікабрытаніі
Паштовая скрыня ў Вялікабрытаніі

У лістах значылася, што адрасат на працягу месяца павінен пакінуць Вялікабрытанію, інакш яго выправадзяць з краіны.

Брытанскія ўлады памылкова разаслалі каля сотні апавяшчэньняў аб дэпартацыі грамадзянам Эўразьвязу, якія жывуць у каралеўстве. Аб гэтым піша газэта The Guardian. У лістах значылася, што адрасат на працягу месяца павінен пакінуць Вялікабрытанію, інакш яго выправадзяць з краіны. МУС ужо прынесла прабачэньні ўсім, хто атрымалі такія паведамленьні. Цяпер вядзецца расьсьледаваньне інцыдэнту.

У чэрвені летась большасьць брытанцаў на рэфэрэндуме выказалася за выхад краіны з адзінай Эўропы. На канец жніўня прызначаны чарговы раунд перамоваў паміж Лёнданам і Брусэлем. Сярод галоўных пытаньняў — правы грамадзянаў Эўразьвязу, якія жывуць у Брытаніі, і брытанцаў, якія жывуць у краінах ЭЗ.

Перамовы па Брэкзіце пачаліся 19 чэрвеня ў Брусэлі і працягнуцца да канца 2018 году. Пасьля гэтага ў бакоў будзе 6 месяцаў на ратыфікацыю дасягнутых дамоўленасьцяў у нацыянальных парлямэнтах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG