Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парашэнка: сіне-жоўты сьцяг залунае над Данецкам, Луганскам, Сімфэропалем і Сэвастопалем


Пятро Парашэнка
Пятро Парашэнка

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка павіншаваў суайчыньнікаў з Днём Дзяржаўнага Сьцяга.

«Наш украінскі сьцяг — сымбаль нязломнасьці духу ўкраінскага народу і волі да перамогі. Веру, што найбуйнейшыя нашы перамогі ў імя Ўкраіны яшчэ наперадзе. І сіне-жоўты сьцяг залунае над Данецкам, Луганскам, Сімфэропалем і Севастопалем», — гаворыцца ў віншаваньні кіраўніка дзяржавы на Facebook.

Прэм’ер-міністар Украіны Уладзімір Гройсман адзначыў, што «пад гэтым сьцягам украінцы сьцьвярджалі імкненьне да незалежнасьці і саборнасьці».

«Ён сымбалізуе прыгажосьць нашай прыроды, працавітасьць і любоў да свабоды народу. Пад сіне-жоўтым сьцягам нашы бясстрашныя ваяры абараняюць краіну ад агрэсара. Хай ён і далей аб’ядноўвае ўкраінцаў ад усходу да захаду і з поўначы да поўдня», — сказаў кіраўнік ураду ў Facebook.

Дзень Дзяржаўнага Сьцяга Ўкраіны — дзяржаўнае сьвята Ўкраіны, прысьвечанае аднаму зь яе дзяржаўных сымбаляў. Адзначаецца штогод 23 жніўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG