Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ўвялі санкцыі супраць кітайскіх і расейскіх кампаніяў за падтрымку Паўночнай Карэі


Паўночнакарэйскі плякат з гнеўным адказам на санкцыі ЗША

Санкцыі ўведзеныя за падтрымку ядзерных распрацовак і праграмы па балістычных ракетах.

У аўторак Міністэрства фінансаў ЗША абвясьціла аб увядзеньні новых санкцыяў у дачыненьні да кітайскіх і расейскіх кампаніяў і прыватных асобаў, якія аказваюць падтрымку паўночнакарэйскім ваенным праграмам. Гаворка ідзе пра гандаль з Пхэньянам у сфэры энэргетыкі, а таксама пра дапамогу паўночнакарэйскім арганізацыям, якія знаходзяцца пад санкцыямі, у атрыманьні доступу да амэрыканскай і міжнароднай фінансавай сыстэмы.

«Міністэрства фінансаў працягне аказваць ціск на Паўночную Карэю, выбіраючы сваёй мэтай тых, хто падтрымлівае прасоўваньне праграмаў па ядзерных (распрацоўках) і балістычных ракетах, і ізалюючы іх (юрыдычных і фізычных асоб) ад амэрыканскай фінансавай сыстэмы», — гаворыцца ў заяве міністра фінансаў ЗША Стывэна Мнучына.

Упраўленьне па кантролі за замежнымі актывамі Міністэрства фінансаў вызначыла 10 юрыдычных асоб (у тым ліку — адна расійская кампанія) «трэціх краін» і 6 фізічных асоб (чацьвёра расейцаў) у новым санкцыйныя сьпісе.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG