Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падазраваныя ў тэрактах у Каталёніі прызналіся, што рыхтавалі напад на сабор Саграда-Фамілья


Фрагмэнт фасаду сабору Саграда-Фамілья

Чацьвёра затрыманых паводле падазрэньня ў дачыненьні да тэрактаў у Каталёніі паўсталі перад судом у Мадрыдзе і прызналіся, што плянавалі больш маштабны напад: адной з мэтаў быў знакаміты сабор Саграда-Фамілья (храм Сьвятой Сям’і) — папулярнае турыстычнае месца і шэдэўр сусьветнай архітэктуры працы Антоніё Гаўдзі.

У выніку самага крывавага за апошнія 13 гадоў тэракту ў Гішпаніі 17 жніўня загінулі 15 чалавек, больш за 100 былі параненыя.

Паводле вэрсіі каталёнскай паліцыі, арыштаваныя ўваходзілі ў тэрарыстычную ячэйку, якая налічвала 12 чалавек. Шасьцёра былі забітыя пасьля нападаў у Барсэлёне і Камбрыльсе, а двое загінулі ў выніку выбуху ў жылым доме ў горадзе Альканар за дзень да тэракту ў Барсэлёне.

Сьледзтва дапускае, што там рыхтавалі бомбы для тэракту, а адно зь целаў належыць меркаванаму натхняльніку джыхадыстаў — Абдэльбакі эс-Сата, імаму мячэту ў горадзе Рыпой каля францускай мяжы, дзе жылі выканаўцы тэракту.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG