Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менчука, які агаліўся перад бранятэхнікай, будуць судзіць у судзе Цэнтральнага раёну Менску


У суд Цэнтральнага раёну Менску паступіла крымінальная справа па абвінавачаньні менчука ў хуліганстве і гвалце ў дачыненьні да міліцыянта.

Гутарка пра здарэньне ўвечары 24 чэрвеня, калі пры праходжаньні вайсковай тэхнікі па вуліцы Арлоўскай у Менску на рэпэтыцыю параду 33-гадовы нецьвярозы мужчына зьняў штаны, а потым, уцякаючы ад міліцыянта, даў яму поўху. Ён быў затрыманы, віну прызнаў, цяпер пад вартай.

Яму пагражае абмежаваньне волі на тэрмін да 5 год або да 6 год пазбаўленьня волі.

Дата і час пачатку судовага разбору пакуль ня вызначаныя.

XS
SM
MD
LG